Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО ўводзіць эмбарга на пастаўкі зброі ў Лібію


Кааліцыйныя сілы ўжо чацьвёрты дзень наносяць авіяўдары па базах супрацьпаветранай абароны і іншых вайсковых аб’ектах у Лібіі, а таксама па вайскова-марскіх базах і лётнішчах, што кантралююцца сіламі, вернымі Муамару Кадафі.

Тым часам генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн паведаміў, што 28 краінаў альянсу дамовіліся сёньня аб увядзеньні эмбарга на пастаўкі зброі ў Лібію. Паводле Расмусэна, краіны НАТО таксама ў разе патрэбы гатовыя дапамагчы запяспечыць захаваньне рэжыму беспалётнай зоны.

Прадстаўнік Белага Дому паведаміў сёньня, што Францыя, Вялікая Брытанія і ЗША пагадзіліся на тым, што НАТО мае адыгрываць “ключавую ролю” у каманднай структуры кааліцыйных апэрацыяў у Лібіі.
XS
SM
MD
LG