Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, часам прагляне сонейка, тэмпэратура +4 - +7 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, ў Маскоўскім судзе працяг працэсу над Зьмітром Дашкевічам, Эдуардам Лобавым, у Партызанскім судзе – над Мікітам Ліхавідам. Пачатак у 10.00.

Менск, Вышэйшы гаспадарчы суд, пачатак слуханьняў па зыску рэдакцыі газэты "Народная Воля" да Міністэрства інфармацыі аб прызнаньні несапраўдным папярэджаньня ад 14 студзеня 2011 года. Пачатак у 10.00.

Менск, гатэль “Эўропа”, дыскусія на тэму "ЭЗ-Беларусь: зігзагі нявызначанасьці".Чакаецца, што ў якасьці экспэртаў у дыскусіі возьмуць удзел: амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, галоўны рэдактар часопісу "Беларуская думка" Вадзім Гігін, экспэрт аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Валер Карбалевіч і інш.
Пачатак у 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Кабул, Завяршэньне мандату ААН на місію садзеяньня ў Аўганістане

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1956: Пакістан робіцца першай ісламскай рэспублікай у сьвеце.

1990: Заснаваньне Музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі

1991: У Менску пачаўся II з'езд Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне".

2007: У Самалі зьбіты самалёт Іл–76 беларускай авіякампаніі "Трансавіяэкспарт"

Нарадзіліся:

1910: Акіра Курасава, японскі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст

1912: Вэрнэр фон Браўн, нямецкі навуковец, пачынальнік ракетабудаваньня

Памерлі:

1662: Адам Саковiч, дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1801: Павел I, імпэратар расійскі (забіты)

1942: Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, публіцыст, навуковец, выдавец

1978: Рыгор Шырма, зьбіральнік і прапагандыст беларускай народнай песьні, народны артыст Беларусі


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень мэтэаралёгіі

МІНУС 365:

Хто ў Беларусі за сьмяротнае пакараньне?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Трэба ведаць, што ў Расеі ёсьць толькі адна значная пэрсона – гэта я. Ці той чалавек, зь якім я размаўляю і пакуль я зь ім размаўляю.

Павал І, расейскі імпэратар
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG