Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: Літоўскія адвакаты дапамагаюць беларускім


Аўдронюс Ажубаліс

Аўдронюс Ажубаліс

Літоўскія адвакаты аказваюць юрыдычную дапамогу сваім беларускім калегам. Аднак ад дзеяньняў беларускіх судоў і стаўленьня выканаўчай улады будзе залежаць, ці змогуць літоўскія адвакаты наўпрост дапамагаць абвінавачваным беларускім апазыцыянэрам.

Пра гэта заявіў 22 сакавіка міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, перадае DELFI.

Праблемы ў абвінавачаных беларускіх апазыцыянэраў пачаліся пасьля таго, як частка беларускіх адвакатаў пазбавілася права на працу або адмовілася абараняць прадстаўнікоў апазыцыі. Некаторыя юрысты лічаць, што двухбаковая дамова аб юрыдычнай дапамозе адкрывае перад літоўскімі адвакатамі магчымасьць стаць абаронцамі беларускіх палітвязьняў.

Міністар Ажубаліс зьвярнуў увагу на тое, што беларускіх юрыстаў рыхтуюць і празь няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць у Вільні:

«У Вільні знаходзяцца розныя няўрадавыя арганізацыі, якія ажыцьцяўляюць праекты, па якіх праходзяць сэмінары і навучаньне беларускіх юрыстаў. Да прыкладу, такія праекты ажыцьцяўляе Дом правоў чалавека ў Вільні, у якога ёсьць міжнародныя спонсары, мы таксама ў пэўнай ступені ўдзельнічаем у гэтым».
XS
SM
MD
LG