Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выказваньне Пуціна пра апэрацыю ў Лібіі – “асабістае меркаваньне”


Уладзімір Пуцін у Славеніі
Уладзімір Пуцін у Славеніі
Прэсавы сакратар расейскага прэм’ера Ўладзіміра Пуціна паведаміў, што заўвагі Пуціна пра вайсковую апэрацыю ў Лібіі – гэта ягонае асабістае меркаваньне. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у панядзелак скрытыкаваў выказваньне Пуціна, які параўнаў заклікі Захаду да акцыі ў Лібіі зь сярэднявечнымі крыжацкімі паходамі. Прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў у Славеніі, куды сёньня прыбыў зь візытам Пуцін, што афіцыйную пазыцыю Расеі выказаў прэзыдэнт Мядзьведзеў.
XS
SM
MD
LG