Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску затрыманьні за інфармацыю пра Дзень волі


У Бабруйску затрымалі чатырох актывістаў, якія раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра Дзень волі. Праз чатыры гадзіны іх адпусьцілі.

Таісію Кабанчук, Вольгу Піманаву, Галіну Сьмірнову і Максіма Рышкевіча затрымалі падчас распаўсюджаньня ўлётак зь інфармацыяй аб Беларускай Народнай Рэспубліцы.

Міліцыянты патлумачылі зьняволеньне актывістаў тым, што нехта з гараджан паскардзіўся на іх.

“Ад нас яны хацелі, каб мы падпісалі пратакол апытаньня. А мы патрабавалі патлумачыць, што мы парушылі. Урэшце падпісалі пратакол двое з нас. У міліцыянтаў сыходзіў тэрмін нашага зьняволеньня, і яны задаволіліся гэтым. Выпісалі нам позвы на заўтра, на 17 гадзінаў, каб мы зноў прыйшлі ў міліцыю на нейкую гутарку. У якасьці каго – у позьве не напісана”, - паведаміла каардынатарка стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Таісія Кабанчук.
XS
SM
MD
LG