Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беспалётная зона над Лібіяй пашыраецца


Паўстанцы ўцякаюць ад урадавых танкаў у прадмесьці Адждабіі
Паўстанцы ўцякаюць ад урадавых танкаў у прадмесьці Адждабіі
Кааліцыйныя сілы ўжо чацьвёрты дзень наносяць авіяўдары па базах супрацьпаветранай абароны і іншых вайсковых аб’ектах у Лібіі, а таксама па вайскова-марскіх базах і лётнішчах, што кантралююцца сіламі, вернымі Муамару Кадафі.

Паветраныя ўдары дапамаглі павярнуць балянс сілаў на карысьць апазыцыі, якая на мінулым тыдні была на мяжы паразы. Сёньня адбываліся сутычкі паміж кадафістамі і апазыцыяй у кантраляваным паўстанцамі горадзе Місрата на захадзе Лібіі.

Рэзалюцыя ААН аб увядзеньні беспалётнай зоны заклікала да міжнароднай вайсковай акцыі з мэтай абароны цывільнае жыхарства ад нападаў сілаў, падпарадкаваных Кадафі.
XS
SM
MD
LG