Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністры абароны ЗША і Расеі пра вырашэньне лібійскага канфлікту


Міністр абароны ЗША Робэрт Гэйтс назваў хлусьнёй сьцвярджэньні лібійскага лідара Кадафі пра ахвяры сярод цывільнага насельніцтва ў выніку ўдараў міжнароднай кааліцыі. Гэйтс знаходзіцца з візытам у Маскве, дзе ён правёў перамовы са сваім расейскім калегам Анатолем Сердзюковым. У Маскве Гэйтс адзначыў, што ў Расеі прагучалі заявы пра сытуацыю ў Лібіі, якія не адпавядаюць сапраўднасьці. Учора Уладзімір Пуцін сьцвярджаў, што ў Лібіі гінуць мірныя людзі. Паводле Гэйтса, актыўныя баявыя дзеяньні ў Лібіі могуць спыніцца праз некалькі дзён. Міністар Сердзюкоў сказаў, што Расея заклікае бакі канфлікту спыніць гвалт і прымяненьне агню і пачаць дыялёг.
XS
SM
MD
LG