Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарстоў Аляксей — новы падазраваны ў справе 19 сьнежня


У аўторак у Аляксея Шарстова, якога ўвечары ў панядзелак затрымалі ў якасьці падазраванага і зьмясьцілі ў СІЗА на Валадарскага, быў праведзены ператрус.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Алесь Шарстоў — студэнт 5 курсу (месца навучаньня пакуль невядомае). Па пакуль непацьверджанай інфармацыі, разам з Аляксеем Шарстовым затрыманы і двое яго сяброў, прозьвішчы якіх пакуль высьвятляюцца. Праваабаронцы не выключаюць, што сьпіс фігурантаў крымінальнай справы папоўніцца бліжэйшымі днямі яшчэ некалькімі прозьвішчамі.
XS
SM
MD
LG