Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белнафтахім” плянуе абмежаваць продаж бэнзіну


Пра гэта гаворыцца ў камэнтары, апублікаваным на сайце канцэрну. Паводле яго, такія меры будуць прынятыя, каб «не дапусьціць далейшага павелічэньня вывазу за мяжу бэнзіну і дызэльнага паліва, набытых на беларускіх АЗС, і прычыненьня шкоды эканоміцы краіны».

У дакумэнце адзначана, што "ад незаконнай дзейнасьці некаторых грамадзян, якія займаюцца вывазам паліва за межы краіны, матэрыяльную шкоду атрымлівае большасьць беларускага насельніцтва".

Пакуль невядома, якія менавіта меры зьбіраецца прымаць канцэрн. Як адзначае газэта “Наша ніва”, “прадаваць «у адны рукі» ня больш за 20 літраў — кіроўцы заедуць дазаправіцца на суседнюю запраўку. Стварыць базу кіроўцаў, якія запраўляюцца больш за ўсё, і не прадаваць ім бэнзін — дорага і незаконна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG