Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучму забаронены выезд з Украіны


Банэр да Дня памяці Георгія Гангадзэ
Банэр да Дня памяці Георгія Гангадзэ
Супраць былога прэзыдэнта Кучмы заведзеная крымінальная справа. Ён падазраецца ў дачыненьні да забойства ў 2000-м годзе журналіста Георгія Гангадзэ.

Першы намесьнік пракурора Украіны Ренат Кузьмін паведаміў, што ў ходзе расьсьледаваньня асноўнай справы выяўляюцца ўсе асобы, датычныя да злачынства і што сабрана дастаткова сьведчаньняў і пра датычнасьць Кучмы. Справа су праць яго заведзеная за “ перавышэньне ўлады, даваньне незаконнага распараджэньня кіраўніцтву МУС, якое прывяло да забойства.”

Кучму абмежаваны выезд за межы Украіны.

Леанід Кучма фігураваў у так званых “аўдыёзапісах Мельнічэнкі” – былога целаахоўніка прэзыдэнта, які патаемна вёў запісы размоў Леаніда Кучмы і іншых высокапастаўленых асобаў. На тых запісах чалавек, голас якога падобны да голасу Кучмы, аддаваў загад аднаму з кіраўнікоў сілавых міністэрстваў “разабрацца” з журналістам Гангадзэ. Сьледства не прызнала аўдыёзапісы ў якасьці доказу.

Апазыцыйны журналіст Георгій Гангадзэ зьнік 16 верасьня 2000 г. у сакавіку 2008 г. суд прызнаў трох былых супрацоўнікаў МУС, падначаленых генэрала Пукача, вінаватымі ў забойстве і прысудзіў да пазбаўленьня волі (двое атрымалі 12 гадоў, адзін – 13). У ліпені 2009 году быў арыштаваны генэрал Аляксей Пукач, які заявіў, што загад на забойствп Гангадзэ атрымаў ад міністра ўнутраных спраў Краўчанкі. У сакавіку 2005 г. Краўчанка, паводле афіцыйнай вэрсіі, скончыў жыцьцё самагубствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG