Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Бясьпекі ААН абмяркуе выкананьне рэзалюцыі па Лібіі


Пра гэта паведаміў сёньня расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў, які знаходзіцца зь візытам у Алжыры. 24 сакавіка сябры Рады бясьпекі заслухаюць таксама справаздачу Генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна пра яго паездку ў рэгіён. Паводле Лаврова, дзяржавы, які ўзялі на сябе адказнасьць за выкананьне рэзалюцыі, павінны кіравацца выключна задачай абароны мірнага насельніцтва.

Сёньня ж падчас сустрэчы ў Дзярждуме Расеі пасол Лібіі Амір Аль Арабі Алі Гарыб заявіў, што ў выпадку наземнай апэрацыі НАТА на тэрыторыі Лібіі на абарону краіны гатовыя стаць мільён мужчынаў, які трымаюць у руках зброю На сустрэчы з віцэ-сьпікерам Думы У.Жырыноўскім лібійскі пасол таксама выказаў шкадаваньне, што Лібія не пасьпела закупіць у Расеі навейшыя тыпы ўзбраеньняў.
XS
SM
MD
LG