Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучма стаў падазраваным і невыязным


Супраць былога прэзыдэнта Кучмы заведзеная крымінальная справа. Ён падазраецца ў дачыненьні да забойства ў 2000-м годзе журналіста Георгія Гангадзэ. Першы намесьнік пракурора Ренат Кузьмін паведаміў, што ў ходзе расьсьледаваньня асноўнай справы выяўляюцца ўсе асобы, датычныя да злачынства і што сабрана дастаткова сьведчаньняў і пра датычнасьць Кучмы. Справа су праць яго заведзеная за “ перавышэньне ўлады, даваньне незаконнага распараджэньня кіраўніцтву МУС, якое прывяло да забойства.” Кучму абмежаваны выезд за межы Украіны.
XS
SM
MD
LG