Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі лорд і сусед прэм'ера піярыць Лукашэнку


Брытанская PR-фірма, якая ўзначальваецца вядомым прыхільнікам кансэрватыўнай партыі, рэклямуе прыцягненьне інвэстыцый у Беларусь, у той час як Аляксандар Лукашэнка перасьледуе дэмакратычную апазыцыю – піша брытанская The Independent.

The Independent сьцьвярджае, што лабісцкая група Grayling, якую ўзначальвае блізкі палітычны саюзьнік прэм’ер-міністра Дэвіда Камэрана, з’яўляецца адзінай замежнай PR-кампаніяй, якая дзейнічае ў краіне, якую часта называюць апошняй дыктатурай Эўропы”.

Фірма адчыніла сваё прадстаўніцтва ў Менску ў 2009 годзе і дапамагае замежным кампаніям ў пытаньнях “узаемаадносінаў ураду і ворганаў рэгуляваньня, дае кансультацыі па наўпроставым замежным інвэстыцыям, па акцыянэрнай стратэгіі і тактыцы ўваходжаньня на рынак”.

Grayling уваходзіць у Huntsworth Group, дзе генэральным дырэктарам з’яўляецца лорд Чадлінгтон, брат парлямэнтарыя-кансэрватара Джона Гамэра. Акрамя таго, што лорд – буйны спонсар кансэрватыўнай партыі, ягоны маёнтак у графстве Оксфардшыр мяжуе з домам Камэранаў. Лорд Чадлінгтон быў актыўным удзельнікам кампаніі цяперашняга прэм’ера ў барацьбе за пасаду лідэра партыі.

The Independent заўважае, што лорд Чадлінгтон – не адзіны прыхільнік кансэрватараў, які мае фінансавыя сувязі з афійцыйным Менскам. У 2008 годзе фірма лорда Бэла падпісала кантракт з урадам Беларусі і з Лукашэнкам на адзін год у справе наладжваньня стасункаў са сродкамі масавай інфармацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG