Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзены другі пілёт зьнішчальніка


Знойдзены другі пілёт амэрыканскага самалёту-зьнішчальніка F-15 Eagle, які разьбіўся непадалёк ад лібійскага гораду Бэнгазі. Паводле прадстаўніка амэрыканскіх ВПС, ён жывы і знаходзіцца ў бясьпецы. Пры аварыі самалёту абодва члены экіпажу катапультаваліся і пацярпелі толькі нязначныя раненьні. Прычынай падзеньня называюць тэхнічную праблему. Амэрыканскі самалёт стаў першым баявым самалётам, страчаным у ходзе баявой апэрацыі ў Лібіі. Агенцтвы паведамляюць, што самалёт F-15 Eagle здольны ляцець у 2,5 разы хутчэй за хуткасьць гуку, можа перавозіць да 12 тон бомбаў, аснашчаны ракетамі, а таксама іншым сакрэтным абсталяваньнем. У экіпаж уваходзяць два чалавекі – пілёт і збройны апэратар.
XS
SM
MD
LG