Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі спыніў продаж валюты банкам для абменных пунктаў



Нацыянальны банк Беларусі накіраваў у камэрцыйныя банкі ліст, у якім паведамляецца, што продаж Нацбанкам валюты для камэрцыйных банкаў спынены, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў.


"Так, такі ліст быў у банкі накіраваны", – сказаў А. Драздоў, камэнтуючы інфармацыю, якая зьявілася ў банкаўскіх колах, аб прыпыненьні продажу валюты банкам для падтрымкі пунктаў абмену валют.

Як паведамлялася, з 16 сакавіка НББ прадаваў банкам замежную валюту для падмацаваньня абменьнікаў на суму, якая перавышае фактычны продаж наяўнай замежнай валюты фізычным асобам суму пакупкі ў іх. Такі парадак быў уведзены паралельна з павелічэньнем з гэтай даты тэрмінаў рэзэрваваньня сродкаў на набыцьцё замежнай валюты на біржы з 1 да 30 дзён пасьля шэрагу іншых абмежавальных мер.

НББ, такім чынам, прапануе камэрцыйным банкам самастойна забясьпечваць патрэбы ўнутранага рынку ў замежнай валюце на ўсіх сэгмэнтах, дэ-факта адмовіўшыся ад валютных інтэрвэнцый ва ўмовах зьніжэньня залатавалютных рэзэрваў на 20% за студзень-люты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG