Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнікі ВНУ з “чорнага сьпісу”: мы не выключалі студэнтаў за палітыку

  • БелаПАН


Рэктар Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) Міхаіл Батура запэўнівае, што ніводзін студэнт узначаленай ім ВНУ ня быў выключаны за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году ў Менску. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію БелаПАН, камэнтуючы сваё ўключэньне ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз.

Нагадаем, 22 сакавіка апублікаваныя імёны яшчэ 19 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ. Сярод іх чатыры рэктара беларускіх ВНУ і адзін дырэктар установы адукацыі, адказныя за выключэньні студэнтаў па палітычных матывах. Раней у сьпіс таксама быў уключаны рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Па словах Батуры, усе студэнты, якія ўдзельнічалі ў акцыі, напісалі тлумачальныя запіскі, у большасьці якіх паведамлялася, што маладыя людзі апынуліся на месцы падзей выпадкова. Ён падкрэсьліў, што ва унівэрсытэце не задаваліся мэтай адсачыць пасьпяховасьць студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі. Ім была дадзеная магчымасьць вучыцца, здаваць сэсію. "Яна скончылася 25 студзеня, і да 8 лютага ўсім даўжнікам была дадзена магчымасьць пераздаваць іспыты. Хто гэта зрабіў, той вучыцца, хто не пераздаў, быў адлічаны ў адпаведнасьці з нарматыўнымі дакумэнтамі", – сказаў Батура.

Магу сказаць адназначна, што выключэньняў з унівэрсытэта, зьвязаных з падзеямі палітычнага характару, я не дапускаў. Такіх фактаў не было
"Гэта сумна", – заявіў ён, камэнтуючы факт ўключэньня ў сьпіс ЭЗ рэктараў ВНУ. Разам з тым, адзначыў Батура, тое, што здарылася, не паўплывае ні на яго "ўнутраны стан, ні на працу, ні на інтэнсіўнасьць сувязяў БДУІР з эўрапейскімі ВНУ". Рэктар выказаў надзею, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва БДУІР з ВНУ ЭЗ будзе працягвацца. У цяперашні час БДУІР супрацоўнічае прыкладна з 10 унівэрсытэтамі Эзразьвязу ў Нямеччыне, Францыі, Італіі. "У мяне добрыя прарэктары, партнэрства з кожным ВНУ курыруе канкрэтны чалавек. Думаю, узаемавыгаднае супрацоўніцтва будзе набіраць абароты", – сказаў Батура.

Рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага унівэрсытэта імя Пушкіна Мечыслаў Часноўскі, які таксама ўключаны ў сьпіс неўяздных у ЭЗ, заявіў БелаПАН, што ня бачыць падставы для ўвядзеньня падобных абмежаваньняў у цэлым і ў дачыненьні да сябе ў прыватнасьці. "Магу сказаць адназначна, што выключэньняў з унівэрсытэта, зьвязаных з падзеямі палітычнага характару, я не дапускаў. Такіх фактаў не было", – адзначыў ён.

Кажучы пра верагоднасьць абмежаваньня міжнароднага супрацоўніцтва ВНУ, Часноўскі сказаў: "Калі абмяжоўваюць кіраўніка, у пэўнай ступені гэта адбіваецца на дзейнасьці установы".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG