Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня каля будынка суду Маскоўскага раёну Менску адбылася прэсавая канфэрэнцыя сябраў аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі.

У ёй узялі ўдзел старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, актывіст "Маладога Фронту" Мікола Дземідзенка, прадстаўнік БХД Дзяніс Садоўскі, прадстаўнік "Эўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, прадстаўнік кампаніі Гавары праўду Андрэй Дзьмітрыеў.

Яны пацьвердзілі намер абскардзіць у судзе рашэньне Менгарвыканкаму, які не дазволіў правесьці шэсьце 25 сакавіка. Арганізатары паведамілі, што акцыі пройдзе ў фармаце ўскладаньня кветак да помніка Янку Купалу, якое пачнецца а 18 гадзіне. Паводле арганізатараў, людзі будуць прыходзіць з партрэтамі палітвязьняў. Аляксей Янукевіч патлумачыў, што паводле досьведу мінулых акцыяў, на плошчы Я.Коласа сабрацца не атрымаецца, паколькі ўсё роўна ўлады заблякуюць доступ на плошчу. І каб прадухіліць затрыманьні, было вырашана абраць іншы фармат.

Разам з тым Мікола Дземідзенка заявіў, што "Малады Фронт" трымаецца ранейшай пазыцыі і заклікае ўсіх прыйсьці на Плошчу Якуба Коласа. Гэтую пазыцыя падтрымаў і Максім Вінярскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG