Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Емэну гатовы да адстаўкі


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех гатовы пакінуць сваю пасаду да канца году. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік уладаў Ахмед ас-Суфі. Па словах Суфі, прэзыдэнт Салех пакляўся не перадаваць уладу ў рукі ваенных і яго адстаўка можа стаць часткай выключна канстытуцыйнай перадачы ўлады. Рашэньне Салеха прынятае пасьля таго, як вядучыя генэралы, дыпляматы і племянныя лідары перайшлі на бок пратэстоўцаў, якія патрабуюць закончыць эру яго 32-х гадовага кіраваньня. Так, у прыватнасьці пра свой пераход на бок апазыцыі заявіў генэрал Алі Махсэн аль-Ахмар , камандуючы першай армейскай бронетанкавай брыгады. Ён вывеў сваю тэхніку на абарону паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG