Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік ўпраўленьня інфармацыі МЗС Андрэй Савіных пракамэнтаваў меры ў адказ на санкцыі Эўразьвязу і ЗША ў дачыненьні да Беларусі.


Савіных: "Як паведамлялася раней, Рэспублікай Беларусь былі прыняты меры, якія зьяўляюцца адказам на санкцыі ЭЗ і ЗША. Беларускім бокам падрыхтаваны сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю нашай краіны. У яго ўключаны асобы, якія робяць дэструктыўныя дзеяньні ў дачыненьні да Беларусі і наносяць шкоду міжнароднаму супрацоўніцтву. Узмоцнены кантроль за незаконным фінансаваньнем на тэрыторыі Беларусі палітычнай дзейнасьці праз замежныя грамадзка-палітычныя аб'яднаньні і фонды, а таксама іх прадстаўніцтва. Беларусь будзе працягваць кантакты з заходнімі партнэрамі, аднак візыты эўрапейскіх і амэрыканскіх дэлегацый палітычнага ўзроўню ў нашу краіну будуць ажыцьцяўляцца пры наяўнасьці запрашэньня ад органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Беларусі. Рэспубліка Беларусь пакідае за сабой права абмежавальныя мерапрыемствы ў парадку рэагаваньня на іншыя дзеяньні ЭЗ і ЗША. Разам з тым, Рэспубліка Беларусь застаецца адкрытай для аднаўленьня канструктыўнага дыялёгу і ўзаемадзеяньня".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG