Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На АЭС "Фукусіма" аднавілася праца па астуджэньню рэактараў


На аварыйнай АЭС "Фукусима-1" у Японіі аднавілася праца па падачы электрычнасьці і астуджэньню рэактараў.

Работы былі спыненыя ўчора пасьля таго як над двума рэактарамі зьявіліся клубы дыму і пары.

У раёне АЭС Фукусіма ў марской вадзе адзначаны павышаны ўзровень радыеактыўных рэчываў. Узровень радыеактыўнага ёду перавышае норму ў 127 разоў, цэзію – у 25 разоў.

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі Юкія Амана ўчора заявіў, што сытуацыя на АЭС "Фукусіма" застаецца вельмі складанай, але ў яго няма сумневаў у тым, што крызіс будзе пераадолены.
XS
SM
MD
LG