Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Дзяржаўная расейская карпарацыя "Росатам" сумесна з Фэдэральнай службай па экалягічным, тэхналягічным і атамным наглядзе (Ростехнадзор) пачала праверку сыстэмаў бясьпекі расейскіх АЭС.

На тэрыторыі Расеі разьмешчаныя 10 АЭС, на якіх эксплуатуецца 32 энэргаблёка магутнасьцю 24242 МВт.

Дырэктар дэпартамэнту камунікацый "Росатаму" Сяргей Новікаў камэнтуючы сытуацыю на японскай АЭС "Фукусіма-1", што пацярпела ў выніку магутнага землятрусу 11 сакавіка, сказаў, што "няма ніякай верагоднасьці, што ўтворыцца крытычная маса, і будзе ядзерны выбух".
XS
SM
MD
LG