Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BASF далучыцца да "Паўднёвага патоку"


Кіраўнік "Газпраму" Аляксей Міллер (зьлева) і старшыня праўленьня канцэрну Юрген Гамбрэхт (зправа)
Кіраўнік "Газпраму" Аляксей Міллер (зьлева) і старшыня праўленьня канцэрну Юрген Гамбрэхт (зправа)
Нямецкі канцэрн BASF далучыцца да праекту газаправоду "Паўднёвы паток", заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным старшыня праўленьня канцэрну Юрген Гамбрэхт. BASF атрымае 15 адсоткаў акцый "Паўднёвага патоку", заплаціўшы за іх 2 мільярды эўра.

Газаправод "Паўднёвы паток" павінен прайсьці па дне Чорнага мора з Расеі ў Баўгарыю, затым у Сэрбію, Вугоршчыну, Славенію, Аўстрыю і Паўночную Італію.

Адводы трубаправоду будуць зробленыя ў Харватыю, Македонію, Грэцыю і Турцыю.

Чакаецца, што агульная магутнасьць газаправоду складзе 63 млрд. кубамэтраў у год.
XS
SM
MD
LG