Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Кадафі павінен сыйсьці


Сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што афіцыйная пазыцыя Вашынгтона палягае ў тым, што лібійскі лідэр Муамар Кадафі павінен сыйсьці ў адстаўку.

Абама: Разам з партнэрамі Злучаныя Штаты прадпрымаюць ваенныя намаганьні дзеля выкананьня рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН
і абароны народа Лібіі. Мы лічым, што ў гэтым рэгіёне ў цэлым павінны паважацца законныя спадзевы народаў і акты гвалту супраць грамадзянскай насельніцтва - не зьяўляюцца адказам на гэтыя спадзяваньні. Гэта наша палітыка – дамагацца сыходу Кадафі. І ў нас ёсьць шырокі набор сродкаў у дадатак да нашых ваенных намаганьняў - для падтрымкі менавіта такой палітыкі.
XS
SM
MD
LG