Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: ЭЗ павінен надаць большую ўвагу небясьпечным праектам атамнай энэргетыкі


Аўдронюс Ажубаліс

Аўдронюс Ажубаліс

21 сакавіка ў Брусэлі на пасяджэньні Рады Эўразьвязу па зьнешніх стасунках міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс адзначыў, што прымаючы пад увагу падзеі ў Японіі, ЭЗ павінен усімі сіламі імкнуцца да захаваньня правілаў ядзернай бясьпекі і аховы навакольнага асяродзьдзя ня толькі ў самім ЭЗ, але і ў суседніх краінах.

Ажубаліс заявіў, што ЭЗ павінен актыўна заклікаць суседнія Расею і Беларусь строга прытрымлівацца патрабаваньняў бясьпекі:

«Суседнія дзяржавы павінны браць прыклад з Захаду, дзе краіны добраахвотна прымаюць дадатковыя меры бясьпекі, а не чакаць інтэнсіўных прымушэньняў з боку міжнароднай супольнасьці. Літва на сваім вопыце зразумела, што значыць ядзернае бедзтва. Праз некалькі дзён мы будзем адзначаць 25-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі, а сёньня каля межаў Эўразьвязу разьвіваюцца два праекты атамных электрастанцый, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам бясьпекі і аховы навакольнага асяродзьдзя. Мы ня можам заставацца ў баку».

Міністэрства замежных спраў Літвы пасьлядоўна зьвяртала і будзе зьвяртаць увагу міжнароднай супольнасьці на разьвіцьцё ў Беларусі праекту атамнай энэргетыкі, які не адпавядае міжнародным стандартам бясьпекі. Ажубаліс выказаў сваю ўпэўненасьць у тым, што пасьля падзей у Японіі ЭЗ абавязкова надасьць яшчэ большую ўвагу небясьпечным праектам атамнай энэргетыкі, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG