Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...ветрана і дажджыста. Тэмпэратура: 6 – 10 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У клюбе "Рэактар" канцэрт гурту "Разьбітае сэрца пацана" і прэзэнтацыя новага альбому. Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін у Славеніі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў Сальвадоры.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1864 на Лукішскай плошчы ў Вільні на шыбеніцы пакараны сьмерцю кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастусь Каліноўскі.

У 1895 у Парыжы ўпершыню ў гісторыі паказалі фільм. Гэта была кароткая стужка "Выхад рабочых з заводу Люм’ер".

У 2010 памёр беларускі пісьменьнік Кастусь Тарасаў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень водных рэсурсаў.

МІНУС 365:


У Беларусі яшчэ два чалавекі пакараныя сьмерцю.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

"Жыцьцё зарадзілася ў моры, і 80 адсоткаў яго надалей там знаходзіцца".

Айзэк Азімаў (1988)
XS
SM
MD
LG