Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзева заклікаюць вызваліць палітвязьняў


Расейскія грамадзкія дзеячы зьвярнуліся з адкрытым лістом
да прэзыдэнта Мядзьведзева з просьбай вызваліць палітвязьняў і спыніць перасьлед мірнай апазыцыі.

Аўтары звароту нагадваюць, што ў сваім выступе, прысьвечаным 150-годзьдзю адмены прыгоннага права ў Расеі, Дзьмітры Мядзьведзеў выказаўся за правядзеньне лібэральных рэформаў. Першымі крокамі на гэтым шляху павінны стаць – памілаваньне без патрабаваньня прызнаньня віны Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева, а таксама навукоўцаў-ахвяраў "шпіёнаманіі".

Акрамя таго, неабходна спыніць "цкаваньне" палітычнай апазыцыі. Ліст падпісалі больш за 30 чалавек –праваабаронцы, палітыкі, пісьменьнікі, навукоўцы, журналісты.
XS
SM
MD
LG