Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сакавіка — ускладаньне кветак да помніка Янку Купалу


Помнік Янку Купалу ў Менску.

Помнік Янку Купалу ў Менску.

Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску вырашыў не праводзіць шэсьця і мітынгу.

Пра гэта паведаміў радыё «Свабода» лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пасьля сёньняшняга пасяджэньня аргкамітэту.

«Супольна аргкамітэтам прынятае рашэньне абскардзіць у судзе рашэньне Менгарвыканкаму, якое было дадзена нам. Мы лічым яго незаконным. І каб не дазволіць, каб мерапрыемства магло адбыцца па схемах ужо адпрацаваных уладамі, прынятае рашэньне кардынальна памяняць фармат сьвяткаваньня Дня Волі і заклікаць усіх грамадзянаў у сквэр імя Янкі Купалы, каб яны ўскладалі кветкі і ставілі зьнічы да помніка Янку Купалу 25 сакавіка цягам усяго вечара. Фактычна, прынятае рашэньне, што мы ня будзем праводзіць мітынг і шэсьце. Мы заклікаем адзначыць 25-га ўскладаньнем кветак да помніка Янку Купалу».

22 сакавіка а 13-й гадзіне сябры аргкамітэту вырашылі правесьці ў гэтым пытаньні прэсавую канфэрэнцыю ля будынку суду Маскоўскага раёну Менску перад тым, як там пачнецца працэс над лідэрам Маладога фронту Зьмітром Дашкевічам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG