Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
21 сакавіка беларуская дэлегацыя накіроўваецца ў Маскву, каб пачаць перамовы зь віцэ-прэм’ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным пра расейскі дзяржкрэдыт на 1 мільярд даляраў і крэдыт антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на 2 мільярды даляраў.

Паводле Інтэрфаксу, беларускі бок на перамовах будуць прадстаўляць міністар фінансаў Андрэй Харкавец і першы намесьнік кіраўніка Нацбанку Юрый Алымаў.

Беларускі бок, у адпаведнасьці з умовамі кіраўніцтва ўраду Расеі, падрыхтаваў праграму дзеяньняў па стабілізацыі плацёжнага балянсу, якую анансаваў кіраўнік Нацбанку Пётар Пракаповіч. У цэлым праграма блізкая да ўмоў прыцягнутага ў 2009–2010 гадах крэдыту МВФ.

Афіцыйна ў Нацбанку і Мінфіне не камэнтуюць перамоваў, пакуль тыя не завершацца.

Кудрын 15 сакавіка ў Менску пацьвердзіў гатоўнасьць Расеі крэдытаваць Беларусь на 3 мільярды даляраў. Гэтыя крэдыты будуць зьвязаныя з выкананьнем шэрагу ўмоў у сфэры структурных рэформаў. «Умовы могуць быць падобнымі да ўмоваў МВФ, якія былі па ранейшым крэдыце», — сказаў Кудрын.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG