Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе зачыталі прывітаньне Сурвілы і падтрымалі беларускіх палітвязьняў


У Гаазе каля будынку Міжнароднага суда прайшла акцыя салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ахвярамі рэпрэсій у Беларусі.

Пікет быў арганізаваны Фондам абароны дэмакратыі імя Тадэвуша Касьцюшкі і грамадзянскай ініцыятыве “Мы памятаем”, пры ўдзеле актывістаў Беларуска-эўрапейскага Задзіночаньня. Да арганізатараў далучыліся і ўдзельнікі падзеяў на Плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня 2010 году.

Валерыя Красоўскае перадае кветкі ў амбасаду Японіі.
Сябра Рады БНР Зьміцер Піменаў зачытаў віншаваньне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ў сувязі з 83-мі ўгодкамі Акту 25 сакавіка.

Удзельнікі акцыі таксама перадалі кветкі і словы спачуваньня ў амбасаду Японіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG