Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольненыя і выключаныя з унівэрсытэту дамагаюцца ўключэньня рэктара БрДУ ў сьпіс неўязных


Сябры Свабоднага прафсаюзу, выключаныя зь Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту студэнты і звольненыя выкладчыкі падрыхтавалі зварот да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка з прапановай уключыць у сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу рэктара БрДУ Мечыслава Часноўскага і дэкана факультэту замежных моваў Сяргея Севярына.

Выключаная з факультэту замежных моваў БрДУ Аліна Літвінчук кажа, што за часы кіраваньня Часноўскага каля дзесяці супрацоўнікаў былі выгнаныя з унівэрсытэту:

"Прычыны звальненьня часта выглядаюць бязглуздымі. Заява складзена на польскай і беларускай мовах. Яе перадаем польскаму консулу ў Берасьці".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG