Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэнскі генэрал перайшоў на бок апазыцыі


Адзін з высокапастаўленых емэнскіх вайскоўцаў, генэрал-маёр Алі Мохсен аль-Ахмар перайшоў на бок апазыцыі, якая патрабуе адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. Паведамляецца таксама пра пераход на бок апазыцыі яшчэ двух афіцэраў.

У нядзелю прэзыдэнт Салех адправіў урад Емэну ў адстаўку. Паводле некаторых крыніцаў, прэзыдэнт зрабіў гэта пасьля таго, як даведаўся, што міністры маюць намер падаць у адстаўку ў знак пратэсту супраць рэпрэсій.

Пасьля стральбы па дэманстрантах у пятніцу, у выніку чаго загінулі 50 чалавек, краіну ахапіла хваля масавых выступаў. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў прымяненьне вайсковай сілы супраць мініфэстантаў.
XS
SM
MD
LG