Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: на Дзень волі 25-га дазволілі два пікеты


Ідэалягічны аддзел Берасьцейскага гарвыканкаму дазволіў правесьці 25 сакавіка пікет на стадыёне "Лякаматыў", прысьвечаны Дню волі.

Заяўнік пікету сябра АГП Марат Несьцярэнка адзначае, што мерапрыемства прысьвечана падзеям 25 сакавіка 1918 году. Але, акрамя гэтага, будзе выкарыстана магчымасьць выказаць салідарнасьць з палітвязьнямі:

"Пікет дазволены з 11 да 13 гадзіны. Таму гэты час мы максымальна выкарыстаем, каб ня толькі ўшанаваць падзеі 25 сакавіка 1918 году, але таксама і для выказваньня салідарнасьці з тымі, хто асуджаны з палітычных матываў або знаходзіцца ў турмах КДБ".

Акрамя гэтага, дазвол на правядзеньне пікету 25 сакавіка атрымала партыя "Справядлівы сьвет". Паводле слоў Людмілы Дзенісенкі, кіраўніцы берасьцейскай гарадзкой арганізацыі "Справядлівага сьвету", мерапрыемства будзе мець сацыяльную скіраванасьць:

"Мы будзем выказвацца супраць пагаршэньня матэрыяльнага стану людзей, супраць павышэньня коштаў, а таксама зьвернем увагу на забраныя ў насельніцтва сацыяльныя ільготы".
XS
SM
MD
LG