Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік "Макдональдс" у Беларусі Артур Юран заявіў у інтэрвію "Свабодзе", што ягоная кампанія не выстаўляла прэтэнзіяў Вусу за недаатрыманы прыбытак.

Юран ніяк не пракамэнтаваў выказваньні Вуса пра прэтэнзіі, заявіўшы, што ня бачыў матэрыялаў крымінальнай справы супраць былога кандыдата на прэзыдэнта.

Раней зьявілася інфармацыя пра тое, што сетка рэстарацыяў хуткага харчаваньня "Макдональдс" выставіла былому кандыдату на прэзыдэнта Дзьмітрыю Вусу рахунак за прыбытак, недаатрыманы ў часе вулічнай акцыі 19 сьнежня 2010 году.

Юран паведаміў, што недаатрыманы прыбытак — службовая інфармацыя, якую кампанія не афішуе.

Прадстаўнік "Макдональдсу" таксама паведаміў, што не валодае інфармацыяй пра тое, каб ягоная кампанія за гады працы ў Беларусі падавала пазовы за недаатрыманы прыбытак.

"Сьледзтва вынесла абвінавачаньні бяз фактаў. Я буду скардзіцца ў пракуратуру. Яны мне прыпісваюць, а фактаў няма. Тут нельга выдзіраць сытуацыю з "Макдональдсам" са справы", — заявіў Дзьмітры Вус "Свабодзе".

21 сакавіка Вус пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG