Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хаменеі: “Наўруз азмрочаны падзеямі ў Бахрэйне, Лібіі і Емэне”


Духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хаменеі сёньня заявіў, што ў краіне сьвята Наўруз азмрочанае сумнымі падзеямі ў Бахрэйне, Лібіі і Емэне. Аятала выказаў спадзяваньне, што “Бог пакарае тых, хто заняў варожую пазыцыю ў адносінах да ўласнага народу”.

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад асудзіў лібійскага лідэра Муамара Кадафі за прымяненьне вайсковай сілы супраць паўстанцаў і падтрымаў лібійскую апазыцыю. Разам з тым, Тэгеран скептычна адрэагаваў на вайсковую апэрацыю супраць Кадафі, якая праводзіцца ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG