Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Сіўчык: "Рана ці позна мы разьвітаемся зь сёньняшняй дыктатурай"


Пяць гадоў таму на цэнтральнай плошчы Менску з 20 да 24 сакавіка 2006 году на знак пратэсту супраць сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў быў усталяваны народны намётавы лягер, жорстка здушаны спэцсіламі. Сотні чалавек былі зьбітыя і кінутыя ў турмы. Адным з арганізатараў той акцыі пратэсту, якая ўвайшла ў гісторыю змаганьня беларусаў за свабоду быў Вячаслаў Сіўчык.

Ракіцкі: Для вас асабіста, што перадусім засталося ў памяці з тае плошчы?

Сіўчык: Вельмі шмат засталося, і ляканічнага адказу на гэта няма. Мусіць усё ж сама галоўнае – гэта быў беларускі нацыянальны чын, і мы паказалі ўсяму сьвету, што жыве Беларусь і што наша нацыя заслугоўвае нармальнай эўрапейскай дзяржавы.

Ракіцкі: А мо дарэмна ўсё было? Нічога не дамагліся. Лукашэнка застаўся прэзыдэнтам. Людзі плошчы былі кінутыя ў турмы, згубілі месцы вучобы, працы...

Сіўчык: Дамагліся. Бой той акцыяй была закладзеная будучыня Беларусі. Рана ці позна беларусы выйдуць масава на вуліцы Менску, і мы разьвітаемся зь сёньняшняй дыктатурай. На жаль, сапраўды шмат хто заплаціў за тое, што была Плошча Каліноўскага пяць гадоў таму. Але калі параўноўваць з падзеямі 19 сьнежня – думаю, што ўжо ўсе адчулі розьніцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG