Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гапонаў і Брэўс ня будуць абскарджваць прысуды


Іван Гапонаў, Арцём Брэўс у часе суду

Іван Гапонаў, Арцём Брэўс у часе суду

Грамадзяне Расеі Іван Гапонаў і Арцём Брэўс ня будуць абскарджваць прысуды за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня.

"Я вырашыў не абскарджваць прысуд. Арцём, па-мойму, таксама прыняў такое рашэньне", - заявіў БелаПАН Іван Гапонаў.

На пытаньне, чаму ён ня будзе падаваць апэляцыю, Гапонаў адказаў: "Я імкнуся не гуляць у чужыя гульні".

Гапонаў таксама паведаміў, што пакуль не сплаціў штраф, бо прысуд яшчэ не ўступіў у сілу.

10 сакавіка суд Маскоўскага раёну Менску пакараў Івана Гапонава і Арцёма Брэўса штрафамі па 10,5 мільёнаў рублёў кожнага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG