Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кардынал Сьвёнтак перанёс апэрацыю пасьля паўторнага пералому


Казімір Сьвёнтак
Казімір Сьвёнтак
96-гадовы кардынал Казімір Сьвёнтак перанёс аперацыю ў сувязі з паўторным пераломам шыйкі сьцягна.

На заклік мітрапаліта Тадевушпа Кандрусевіча за здароўе кардынала маліліся ў менскіх касьцёлах.

У паведамленьні на афіцыйным сайце Рыма-Каталіцкага касьцёлу Беларусі гаворыцца, што 19 траўня 2010 году кардынал зламаў шыйку сьцягна. Пасьля гэтага яму зрабілі апэрацыі ў Менску і Любліне. У студзені 2011-га, пасьля году рэабілітацыі, Сьвёнтак змог вярнуцца ў Пінск.

7 сакавіка ў памяшканьні Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі, аднак неўзабаве Сьвёнтак перажыў паўторны пералом і чарговую апэрацыю.

Казімір Сьвёнтак нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 у эстонскім горадзе Валга. У 1939 годзе скончыў Вышэйшую духоўную сэмінарыю імя Тамаша Аквінскага ў Пінску і да 1944 году выконваў абавязкі пробашча парафіі ў Пружанах.

У красавіку 1941 г. Сьвёнтэк быў арыштаваны супрацоўнікамі НКУС і два месяцы знаходзіўся ў зьняволеньні ў брэсцкай турме.

У сьнежні 1944 году яго зноў арыштавалі савецкія сьпецслужбы і асудзілі на 10 гадоў.

Сьвятар адбываў зьняволеньне ў Сібіры і Комі АССР.

16 чэрвеня 1954 быў вызвалены і вярнуўся да пастырскай дзейнасьці.

З 1 сьнежня 1954 Сьвёнтэк — ствятар прыходу ў Пінску, з 13 красавіка 1991 года — арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі.

26 лістапад 1993 г. атрымаў званьне кардынала ад папы Яна Паўла II. Выйшаў на пэнсію ў 2006 годзе. Сьвёнтак зьяўляецца адным з найстарэйшых кардыналаў у сьвеце, нагадаве БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG