Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урадавы крызіс у Емэне


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдал Салех адправіў у адстаўку ўрад – на тле масавых пратэстаў з патрабаваньнем адмовы ад улады самога кіраўніка дзяржавы.

Пра адстаўку ўраду гаворыцца ў заяве канцылярыі прэзыдэнта. Аднак, па інфармацыі зь іншых крыніцаў, рашэньне прэзыдэнта аб'яўлена за некалькі гадзін да ўрадавай заявы пра самастойны зыход міністраў у адстаўку – у знак пратэсту супраць антынародных рэпрэсіяў.

Раней учора інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі са спасылкай на емэнскі МЗС, што прадстаўнік Емэну ў ААН Абдала Альсаіды падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць стральбы па дэманстрантах 18 сакавіка ў сталіцы краіны горадзе Сана. У той дзень каля 50 чалавек былі застрэлены паліцыяй.
XS
SM
MD
LG