Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бахрэйн выслаў іранскага амбасадара


Улады Бахрэйну выслалі з краіны амбасадара Ірану. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters. У адказ на гэтае рашэньне ўрад Ірану вырашыў выслаць з краіны амбасадара Бахрэйну.

У апошні час у адносінах паміж дзьвюма краінамі паўстала напружанасьць.

Бахрэйн цяпер уваходзіць у лік тых краінаў Блізкага Ўсходу, у якіх працягваюцца антыўрадавыя маніфэстацыі.

Большасьць пратэстоўцаў у Бахрэйне складаюць шыіты, якія патрабуюць павагі іх правоў з боку кіруючай суніцкіх каралеўскай дынастыі.
XS
SM
MD
LG