Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жыхары Эгіпту ўхвалілі папраўкі да канстытуцыі


Жыхары Эгіпту ўхвалілі ўнясеньне паправак у канстытуцыю краіны ў ходзе праведзенага ўчора рэфэрэндуму.

Папраўкі да канстытуцыі, вынесеныя на галасаваньне кіруючым ваенным саветам, прадугледжваюць скарачэньне прэзыдэнцкага тэрміну з шасьці да чатырох гадоў, а таксама абмяжоўваюць выпадкі ўводзінаў рэжыму надзвычайнага становішча.

Унесеныя ў канстытуцыю папраўкі адкрыюць шлях да прэзыдэнцкіх ды парлямэнцкіх выбараў, якія павінны прайсьці ў Эгіпце на працягу наступных шасьці месяцаў.

Паведамляецца, што ў рэфэрэндуме, які адбыўся праз пяць тыдняў пасьля зыходу з пасады прэзыдэнта Хосьні Мубарака, прынялі ўдзел крыху больш за 41% выбаршчыкаў.
XS
SM
MD
LG