Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Емэну - у адстаўцы


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех адправіў у адстаўку ўрад – на фоне масавых пратэстаў з патрабаваньнем сыходу самога кіраўніка дзяржавы. Аб адстаўцы ўраду гаворыцца ў заве канцылярыі прэзыдэнта.

Аднак, паводле інфармацыі з іншых крыніцаў, рашэньне прэзыдэнта было абвешчана за некалькі гадзінаў да ўрадавай заявы аб самастойным сыходзе міністраў у адстаўку – на знак пратэсту супраць антынародных рэпрэсіяў.

Раней сёньня паведамлялася, што прадстаўнік Емэну пры ААН Абдала Аль-Саідзі сышоў у адстаўку – на знак пратэсту супраць прымяненьня ўладамі зброі супраць дэманстрантаў.

Сілы бясьпекі ў сталіцы Емэну Сане адкрылі напярэдадні агонь па дэманстрантах, якія патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта. Загінулі ня менш за 50 чалавек.

Пахаваньне загінулых, якое адбылося сёньня , зноў перарасло ў масавую палітычную акцыю.
XS
SM
MD
LG