Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі трэці дзень пратэстаў. 1 ахвяра


У Сырыі трэці дзень запар працягваюцца акцыі пратэсту з патрабаваньнем адмены надзвычайнага становішча, якое дзейнічае ў краіне ўжо амаль 50 гадоў.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы гораду Дэраа на поўдзень ад Дамаску. Сёньня там прайшлі пахаваньні загінулых у сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі на гэтым тыдні. Паліцыя прымяніла сьлезацечны газ і, паводле некаторых паведамленьняў, адкрывала агонь па натоўпе. Каля 40 дэманстрантаў былі шпіталізаваныя, адзін зь іх памёр. У выніку лік ахвяраў на гэтым тыдні ўзрос да 5.

Пратэсты ў Сырыі пачаліся пад уплывам масавых народных выступаў у арабскіх краінах у апошнія месяцы.
XS
SM
MD
LG