Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Емэну пры ААН сышоў у адстаўку


Прадстаўнік Емэну пры ААН Абдала Аль-Саідзі сышоў у адстаўку – на знак пратэсту супраць прымяненьня ўладамі зброі супраць дэманстрантаў. Аб гэтым паведамляюць заходнія агенцтвы са спысылкай на прадстаўніка МЗС Емэну.

Сілы бясьпекі ў сталіцы Емэну Сане адкрылі напярэдадні агонь па дэманстрантах, якія патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. Загінулі ня менш за 50 чалавек. Пахаваньне загінулых, якое адбылося сёньня, зноў перарасло ў масавую палітычную акцыю.

Дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі Салеха, які кіруе краінай ад 1978 году, працягваюцца ў Емэне ўжо больш за месяц.
XS
SM
MD
LG