Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Кадафі занялі Місурата


Войскі, верныя лібійскаму лідэру Муамару Кадафі, у нядзелю занялі цэнтар гораду Місурата, які ўтрымлівалі паўстанцы.

Паведамляецца, што ў штурме ўдзельнічалі танкі. У выніку баёў загінуліня менш за 10 чалавек.

Напярэдадні, пасьля ўдараў францускай авіяцыі па бранятэхніцы, войскі Кадафі спынілі пачаты імі штурм галоўнага цэнтру абароны паўстанцаў – гораду Бэнгазі.

Амэрыканскія і брытанскія баявыя самалёты нанесьлі таксама ўдары па аб’ектах проціпаветранай абароны Лібіі і іншай вайсковай інфраструктуры краіны.
XS
SM
MD
LG