Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Увечары 19 сакавіка аршанскія актывісты распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзесяткаў улётак “Свабоду Паўлу Севярынцу!” з патрэтам зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка і ўлёткі з партрэтам Зьмітра Дашкевіча, якога затрымалі 17-га сьнежня, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў, паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве.

Улёткі ў падтрымку палітвязьняў зьявіліся на афішных тумбах і прыпынках гарадзкога транспарту.

У царкве Сьвятога Леаніда прайшла малітва за вызваленьне зьняволеных удзельнікаў менскай акцыі 19 сьнежня. Яе арганізавалі мясцовыя прыхільнікі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG