Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі ўдар па аб’ектах у Лібіі


Амэрыканскія баявыя караблі нанесьлі першы ракетны ўдар па лібійскіх сухаземных войсках, верных Муамару Кадафі – пра гэта паведаміў амэрыканскі тэлеканал Сі-Эн-Эн, спасылаючыся на высокапастаўленага чыноўніка ў Міністэрстве абароны ЗША. Крылатыя ракеты “Тамагаўк” былі скіраваныя па цэлях у раёне Трыпалі і Місраты, дзе месьцяцца аб’екты лібійскай проціпаветранай абароны.

Раней у выніку ўдару францускай авіяцыі былі зьнішчаныя некалькі танкаў лібійскіх ўрадавых войскаў.

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран заявіў, што брытанскія вайсковыя самалёты знаходзяцца ў небе над Лібіяй і тым самым далучыліся да міжнароднай апэрацыі супраць рэжыму Кадафі.

Прэм’ер Канады Стывэн Гарпэр паведаміў пра магчымае ўстанаўленьне марской блякады Лібіі.
XS
SM
MD
LG