Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: міліцыянты канфіскавалі бел-чырвона-белы сьцяг на праверку


19 сакавіка больш за паўтары гадзіны прабылі ў пастарунку Ленінскага райаддзелу міліцыі актывіст зарэгістраванай у Чэхіі няўрадавай арганізацыі “Малады фронт” Валянцін Лабачоў і ягоны сябра Ўладзіслаў Горкі.

Хлопцаў затрымаў міліцэйскі нарад патрульна-паставой службы ў цэнтры гораду непадалёк ад будынку гарвыканкаму блізу 20 гадзіны вечара.

Паводле Валянціна Лабачова, ягоны сябар ішоў зь бел-чырвона-белым сьцягам, накінутым на плечы. На гэта й зьвярнулі ўвагу міліцыянты:

“Яны нас затрымалі і даставілі ў пастарунак на Пажарным завулку. Там склалі пратаколы апытаньня і канфіскавалі сьцяг. Участковы з прозьвішчам Зарадзей сказаў, што забіраюць яго на праверку. На якую не патлумачыў. Супраць нас сьведчылі курсанты каледжу міліцыі. Маю бел-чырвона-белую стужку, якая ў мяне была завязаная як гальштук, не забралі”.

Як патлумачыў маладафронтавец, ён і ягоны сябар вырашылі зь бел-чырвона-белым сьцягам і стужкай прайсьці па цэнтры гораду і такім чынам выказаць салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі, якія тры месяцы знаходзяцца ў зьняволеньні і пад сьледзтвам за сваю грамадзянскую пазыцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG