Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель прапануе стандарты бясьпекі


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць патрэбным распрацаваць адзіныя стандарты бясьпекі для ўсіх эўрапейскіх атамных электрастанцыяў.

У штотыднёвым падкасьце, зьмешчаным сёньня на сайце канцлеркі, Мэркель дакляруе выступіць наступным тыднем з гэтай прапановаю на паседжаньні Эўрапейскай рады. Мэркель таксама павітала пастанову Эўразьвязу правесьці сёлета праверку бясьпекі на 143 ядзерных рэактарах, што функцыянуюць на сёньняшні дзень у аб’яднанай Эўропе.

Раней на гэтым тыдні Ангела Мэркель аб’явіла пра часовае закрыцьцё для праверкі сямі найстарэйшых атамных электрастанцыяў Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG