Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 сакавіка на другую палову дня ў Гомелі была заплянаваная сустрэча экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага з мясцовымі прыхільнікамі стваранай партыі “Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя”. Аднак на сустрэчу прыехаў толькі Вадзім Кабанчук, які пасьля арышту сустаршыня Паўла Севярынца, адказвае за сувязь з рэгіёнамі.

Спадар Кабанчук патлумачыў, што КДБ адмяніў дазвол Віталю Рымашэўскаму на паездку ў Гомель. Палітык знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд, таму ён мусіў мець пісьмовы дазвол на вандроўку.

Вадзим Кабанчук
У БХД склалася надзвычай складаная сытуацыя. Двух лідэраў – Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага – улады вінавацяць у масавых беспарадках. На думку Кабанчука, Паўла Севярынца не выпускаюць з-за кратаў з прычыны ранейшага пакараньня “хіміяй”. Актывіст лічыць, што зараз трэба пашыраць інфармаваньне насельніцтва пра сытуацыю ў краіне з выбарамі, пра брутальны разгон 19 сьнежня ў Менску мірнай акцыі пратэсту. І рыхтавацца да чарговага зьезду БХД, каб зноў падаваць дакумэнты ў Мін'юст на рэгістрацыю партыі.

Удзельнікам сустрэчы прэзэнтаваны дыск “Плошча 2010”, які ўяўляе сабой дайджэст відэаперадачаў розных тэлекампаніяў. На ім бачна, як Віталь Рымашэўскі спрабуе спыніць невядомых нападнікаў на Дом ураду 19 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG