Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Глыбокім прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі


На пляцоўку каля раённага Дому культуры з партрэтамі палітзьняволеных выйшлі тры мясцовыя актывісты. Акцыя была дазволена райвыканкамам, і яе кантраляваў асабіста загадчык ідэалягічнага аддзелу Міхаіл Чарапкоўскі.

Яшчэ да пачатку імпрэзы пляцоўку, якую раённыя ўлады вызначылі для правядзеньня масавых акцый, ачапілі паласатай стужкай. Загадчык ідэалягічнага аддзелу Глыбоцкага райвыканкаму спадар Чарапкоўскі патлумачыў, што менавіта цяпер, у суботу, у райцэнтры праводзіцца добраўпарадкаваньне дарогі.

Перад пачаткам акцыі

Праезд па вуліцы Камуністычнай быў перакрыты, і мясцовыя актывісты мяркуюць, што гэта нездарма: пляцоўка і так нешматлюдная, а ў выніку "рамонтных работ" акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі змаглі ўбачыць ня так шмат землякоў, як было б пажадана.

Заяўку на правядзеньне акцыі падаваў у райвыканкам актывіст Яраслаў Берніковіч. Сёньня ён выйшаў з плякатам, дзе быў партрэт Уладзімера Някляева і надпіс "Тры месяцы пад арыштам. За што? ":

Яраслаў Берніковіч







"Да сёньняшняй акцыі ўлады падрыхтаваліся – зь дзявятай раніцы быў забаронены праезд па вуліцы Камуністычнай, да дазволенай пляцоўкі падагналі будаўнічую тэхніку, якая прастойвала з ранку і пачала працаваць ад пачатку акцыі, а загадчык ідэалягічнага аддзелу чакаў у машыне, пакуль мы распачнем мерапрыемства і прысутнічаў да яго заканчэньня".

Міхаіл Чарапкоўскі размаўляе з пікетоўцамі

Пікетоўцы паставілі намёт і трымалі партрэты зьняволеных. Яраслаў Берніковіч запаліў сьвечкі на знак салідарнасьці.

Сьвечкі на знак салідарнасьці

Да пікетоўцаў мінакі падыходзілі з аглядкай, некаторых відавочна бянтэжыла прысутнасьць галоўнага раённага ідэоляга. Але некаторыя камэнтавалі зьняволеньне кандыдатаў у прэзыдэнты ды іншых актывістаў досыць адкрыта. Да прыкладу, 18-гадовы Віталь:

"Я лічу, што гэта несправядліва. Людзі проста выказалі сваю думку. І за гэта – "саджаць"? Так рабіць няправільна".

Мінакі на пікеце

Акцыя працягвалася каля дзьвюх гадзін. Увесь гэты час побач зь пікетоўцамі знаходзіўся загадчык ідэалягічнага аддзелу, а таксама юрыст райвыканкаму. Актывісты раздавалі мінакам аўдыёдыскі зь песьнямі Ўладзімера Някляева.

Дыскі зь песьнямі Някляева - глыбачанам

А напрыканцы акцыі раённы ідэоляг папрасіў узяць на памяць фатаздымкі палітзьняволеных – Міколы Статкевіча, Ірыны Халіп і Аляксандра Фядуты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG